Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Абраў нас

Колькі жыву – сам сабе разважаю:
Дзеля нечага ж я на свеце з’явіўся,
Кудысьці іду і парады шукаю.
А можа не там я калісьці спыніўся?

А можа не там я цяпер пражываю,
Каб сэнс невялікі набыць існаваннем?
Не тыя паперы пад вечар чытаю,
Не тое цяпер вывучаю пытанне?

А можа, маё меркаванне нязначна,
І нехта другі ўключае святло?
Быць можа вялікі і воку нябачны
Абраў нас, каб мы ратавалі дабро.

Верш Абраў нас