Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зверам стань

Ты не вершыня светабудовы,
Элемент ты складовы,
Не лічы, што ты найвышэй…

Адракісь ад прытомнасці,
Адракісь ад свядомасці,
Зверам стань, так будзе лягчэй…

Адракісь ад мудрасці,
Адракісь ад разумнасці,
Зверам стань, так будзе прасцей…

Адракісь ад млявасці,
Адракісь ад сталасці,
Зверам стань, так будзе хутчэй…

Ты адзін з міліёнаў,
Элемент ты складовы,
Не лічы, што ты найвышэй…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зверам стань - Міхал Будаеў
«