Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У людзях шчасця не шукай

У людзях шчасця не шукай,
Знайдзі быцця змест у сабе,
Ніколі радасць не гукай,
Бо сэнс жыцця ў самім табе.

Моц адшукай у сваёй асобе,
Каб лёс прайсці свой сапраўды,
Не азірайся на няўзгоды,
Глядзі наперад ты заўжды.

У веры праўды ты не знойдзеш,
Твой разум ёсць твой арганон,
Куды ў жыцці сваім не пойдзеш,
Ты не стварай сабе палон.

Ты адчувай сабе асобай,
І подых творчасці адчуй,
Уздыні ўласнай, брат, свабодай,
І голас праўднасці ты чуй.

Канешне, ты не Бог у свеце,
Але не раб ты ня зямлі,
Ты будзь героем на планеце,
І кайдыны сваі спалі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У людзях шчасця не шукай - Міхал Будаеў