Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пытанне



Заліць гарэлкаю свой боль,
У дзікіх танцах растварыцца,
Заснуць і адчуваць спакой,
Каб зноў прачнуцца і напіцца

Забіцца як мага далей,
У цішыні заплюшчыць вочы,
Пад коўдру лезці, – там цяплей,
І пражываць застатак ночы

Трымаць надзею ў душы,
Мо атрымаецца забыцца?
Але ты колькі не крычы,
Адзіны выхад зноў напіцца

І асэнсоўваць пытанне,
Мысліцеля прыняўшы роль:
Чаму такое светлае каханне,
Стварае такі страшны боль?



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пытанне - Міхал Будаеў