Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Дапамагі мне!

Дапамагі мне выкінуць яе,
Маю праклятую трывогу.
Дапамагі, хоць вытрасі з мяне,
Бо ноччу я маліўся богу.

Дапамагі мне сэрца супакоіць,
Каб грудзь не разрывала ў мяне.
Дапамагі, бо так яно ўжо робіць,
Што імя я тваё крычу ў ва сне.

Дапамагі не рэўнаваць цябе,
Душа крычыць, ёй ва мне дзіка.
Бо кожны подых у цішыні,
Гучыць нібыта слова “Ніка”.

Я разумею – гэта глупства,
Не спаць начамі ў цішыні.
А ў сэрцы думка – самагубства,
Мо лепей там, у вышыні…

Спакой прыходзіць у душу толькі,
Калі магу я абдымаць
Калі магу я марудліва,
Твае губы цалаваць.

А потым зноў: адчай і сум,
І мары толькі пра сустрэчу.
І не пазбегнуць гэтых дум…
Таму прашу, дапамагі мне!..

Верш Дапамагі мне! - Міхал Будаеў