Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аднойчы трэба захацець

Аднойчы трэба захацець,
Хацець, не гледзячы на думкі,
Перакананні захацець,
Парваць на тысячы малюнкаў

На пошласць свету напляваць,
Парваць шаблонаў бессэнсоўнасць,
І проста ўзяць і назіраць,
А потым страчваць прытомнасць

І асэнсоўваць часу ход,
Калі на цыкле ты вяртанняў,
І не зважая на сыход,
Шукаць хвіліны датыканняў

Жадаць пачуць гаворку душ,
Душась у адсутнасці адказу,
І загінаючы за куш,
Пачуць любоў тваю адразу

Аднойчы трэба захацець,
Хацець, не гледзячы на думкі,
І колькі дзён ўжо глядзець,
На твае вочы як дарункі

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аднойчы трэба захацець - Міхал Будаеў