Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Мне так пашанцавала

Мне так пашанцавала,
калі цябе сустрэў!..
Здаецца, вельмі мала
агеньчык наш гарэў;
здаецца, толькі ўчора
круціліся віры
і плыў стозвон чабора…
Маўчы, не гавары!
Бо словы ўжо — навала
пад цішшу нашых дрэў…

Мне так пашанцавала,
калі цябе сустрэў!..

Верш Мне так пашанцавала