Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГАРАСКОП

Ты і я –
аднолькавыя лічбы
ў гараскопе гэтага жыцця.
Удвая
нябёсныя абліччы
захіляюць нас ад небыцця.

Недзе там,
ля краю разумення,
усіх сусветаў рухаецца круг.
Папалам
падзелім мы здзіўленне,
калі нас опдхопіць гэты рух.

І журбой
у сэрцах адаб’юцца
галасы пакінутых планет.
Мы з табой
не здолеем вярнуцца
ў свой калісьцт згублены сусвет.

Дзе ў снягах
кождзённага прытулку
мы схавалі чорны цыферблат,
а ў вачах
прадзедавых завулкаў
прачыталі будучы расклад.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ГАРАСКОП - Мікола Яцкоў