Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Жар спакусы і холад адчаю

Жар спакусы і холад адчаю
Загасілі зноў свечку-душу…
Запаветнае слова “кахаю”
Я даўно не кажу, не пішу.

І сказаць не магу, што даволі
Слухаць пошум і пошчак гаёў…
Столькі ласкі, пяшчоты і болю
Не ўмяшчалася ў сэрца маё!

Што павінна з’явіцца, адбыцца —
Мо каб зорка ўзышла, можа рунь, –
Каб здалося хаця мне, як быццам
Сустракаем з каханай зару?..

Дзень вітае і вечар чаруе,
Абдымае пяшчотна нас ноч…
Пра каханне ўжо не гавару я,
Не пішу, не спяваю даўно.

Верш Жар спакусы і холад адчаю