Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПЕРАЛЁТНАЯ ПТУШКА



З развітальным дажджом у свой вырай далёкі
Ты ляціш, адлятаеш, мне махаеш крылом.
І гучыць, не сціхае твой запознены клёкат
Пад захмараным небам, над родным жытлом.

Пералётная птушка, паднявольная птушка,
Ты куды так імкнешся, скажы мне, куды?
Адзінокая птушка, паднябесная птушка,
А ці вернешся зноў ты вясною сюды?

Ну, а ты ўсё ляціш у сваім паднябессі
Ды бяроз гаманлівых, да сініх нябёс.
Мне б услед паляцець за журботнаю песняй,
Ды бяскрылы мой лёс, ды бяскрылы мой лёс.

І плывуць за табой майго суму аблокі,
Твой пагляд сумна-шэры знікае з вачэй.
Да вясны так далёка, без цябе адзінока…
Пералётная птушка, вяртайся хутчэй.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПЕРАЛЁТНАЯ ПТУШКА - Мікола Шабовіч