Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падары мне казку маладога лета

Падары мне казку маладога лета,
Гэткую, як колісь, чуеш, падары.
Хоць вясна мяцеліць, верыцца мне светла,
Што наступяць НАШЫ дні і вечары.

Падары мне казку – ты ж другім дарыла,
О мая Снягурка красавіцкіх дзён!
Як трапеча сэрца птушкай легкакрылай,
Трапіўшы ў пачуццяў малады палон!

А душа табою днём і ўноч сагрэта,
Ты адна мне сонца, зорачка ўгары.
Падары мне казку маладога лета,
Гэткую, як колісь, чуеш, падары…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падары мне казку маладога лета - Мікола Шабовіч