Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маленечкае дрэўца-немаўлятка

Маленечкае дрэўца-немаўлятка,
Як птушаня пужлівае, яно
Хістаецца і хіліцца да маткі,
А ў маткі той дзіцятка не адно,
Іх тут навокал цэлая чародка
Даверлівых зялёных немаўлят.
Ім холадна ад ветру, ім дрыготка,
Для іх чаканы сонечны пагляд.
А маці шчодра падстаўляе грудзі,
І разам з ёю кружыцца Зямля.
А што, калі па лесе пройдуць людзі?
Жывым ці застанецца немаўля?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маленечкае дрэўца-немаўлятка - Мікола Шабовіч