Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Летам народзіцца восень

Летам народзіцца восень,
Восень народзіць снягі.
Ўвесну заясніцца просінь,
Рэкі зальюць берагі.

Траўнем трава забуяе,
Ліпенем – ліпавы цвет.
Снежнем сняжок закідае
Лісця збуцвелага след.

Студзень марозныя ўзоры
Лютаму ў дар прынясе,
Каб сакавіцкія зоры
Траўнем блішчэлі ў расе.

Чэрвеньскай раніцай кожнай
Сонца зружовіцца твар.
Жнівень закончыцца пожняй –
Восені ўспыхне пажар…

Любіць Зямля без праклёну
Ўсе поры года свае.
Нам спасцігаць аж да скону
Мудрую праўду яе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Летам народзіцца восень - Мікола Шабовіч