Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Не свае – чужыя

Ехаў дзедка на кірмаш…
К. Крапіва

Ехаў дзядзька на кірмаш
Ды адзін, без бабы.
І гарэлку не здарма ж
Ён цягнуў не слаба.

Ні сварыцца з кім няма,
Ні ўшчыпнуць для смеху.
Ні за грошы, ні дарма
Не наробіш грэху.

Пад узгорак, або ў гразь –
Гэта ўсё прычыны:
Чарку – хрась, другую – хрась…
Зможыўся мужчына.

Ды разумны быў канёк,
Ведаў пра каханку:
Ён павозку прывалок
Аж да яе ганку.

Як убачыла яна,
Што вазок прыехаў,
Ў двор загнала скакуна,
Ад люцкога смеху.

І не стала папракаць:
“Што, гад, зноў напіўся?”
Прынялася распранаць –
Рада, што з’явіўся.

З гэтым скончу свой расказ,
Людзі дарагія.
Праўду кажуць, любяць нас
Не свае – чужыя.

Верш Не свае – чужыя