Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прытча



У горад ішоў падарожнік аднойчы,
Убачыў сівенькага дзеда і збочыў.
Пытае ў старога:”А не скажаш мне, дзеду,
Ці ў горад змагу я дабрацца к абеду?”
“Ідзі”,- дзед адно толькі слова і кінуў.
Пайшоў чалавек. І пачуў праз хвіліну:
“Калі цябе хто не падкіне на возе,
Абедаць ты будзеш, сынок, у дарозе.”
Прахожы здзівіўся такому адказу:
” Чаму ж не сказаў ты мне гэта адразу?”
” Мне трэба было паглядзець, як ты крочыш-
З такою хадой будзеш толькі да ночы!”



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прытча - Мікола Пацяюк