Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Нічога не прашу я ў неба

Нічога не прашу я ў неба:
Я ў гэтым свеце толькі госць.
Мне, Божа, лішняга не трэба-
Не адбірай таго, што ёсць.
Мне каб было з кім падзяліцца,
Бо горшае няма бяды,
Калі к табе і за гасцуінцам
Ніхто не з’явіцца сюды.
Каб зранку раптам дзверы насцеж:
– Ну, як ты, дзеду? Ё-маё!
Бо што такое наша шчасце?
У кожнага яно сваё.

Верш Нічога не прашу я ў неба