Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш У калядны вечар

Міргае поўня вокам,
І дрэмлюць ліхтары.
Калядна ўсё навокал
На снежаньскім двары.

Такая спакайнеча
На поплаве пустым.
Напевы з хаты нечай
Чуваць на паўвярсты.

Аж сэрца замірае –
Счарованы стаіш,
Красою ахінае
Адбеленая ціш.

І пах марознай хвоі
Навее згадкі мне.
Імчаць па гурбах мроі
На белым скакуне.

Верш У калядны вечар