Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крытычны ўзрост

Адолеў свой крытычны ўзрост,
Бо зноў планіда спагадала.
Пашый кашулю навырост
Яшчэ адну, як колісь, мама!

Дыхну духмяным паркалём,
Маленства узгадаю слёзна.
Адплыў чаканы мой паром,
Крычаць паромшчыку ўжо позна.

І я пакрочу напрасткі
Цераз астатнія парогі,
А ўслед жыцця майго лісткі
На пыльныя ўпадуць дарогі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Крытычны ўзрост - Мікола Ляшчун