Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дабра нялёгка сеяць зерне



Дабра нялёгка сеяць зерне,
І манна не ўпадзе з нябёс.
Бывае, так жыццё паверне,
Што ад цябе адступіць лёс.

Пакуль у высі зорка рдзее
Твая, лаві яе прамень,
Бо памірае ўсё ж надзея
Апошняй, як душы агмень.

Няма на свеце горшай здрады,
Як блізкі здрадаю кальне.
Ніякай радасці не рады,
І крыўда станецца ўдвайне.

Ды зрэшты справа не ў разладзе.
Усіх калісь рассудзіць Бог.
Іўдам стаў не той, хто здрадзіў,
А хто пакаяцца не змог.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дабра нялёгка сеяць зерне - Мікола Ляшчун