Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Азірніся

Азірніся,
спыніся,
пакліч,
запытайся аб шчасці і бедах,
ты адчула душы маёй кліч,
за табою пакрочыў я следам.
Я пакрочыў насустрач агню –
хай душа да цяпла проыхінецца.
Я парушыў тваю цішыню,
разарваўшы на частачкі сэрца.
Шлях твой светлы азорвае Зніч.
Прычаруй закаханым паглядам,
дай мне кроплю салодкага яду,
азірніся,
спыніся,
пакліч…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Азірніся - Мікола Ляшчун