Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Максім і Вераніка



Максім і Вераніка

…дзённік патрабуе шчырасці,
шчырасць патрабуе смеласці…

У імені яе – імёны тых жанчын
зашыфраваны кодам таямнічым,
якіх я напаткаў пазней, але пры тым
я застаюся верным Вераніцы.

У імені яе я выразаў, як бог,
свой лёс, адлюстраваны да драбніцаў.
Каб нават пакахаць усіх жанчын я змог,
я застаюся верным Вераніцы.

У дрэва на кары – не літар карагод –
яе імя, бы сонца, прамяніцца.
Хай на зямлі, як сон, мінаюць сотні год,
я застаюся верным Вераніцы.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Максім і Вераніка - Мікола Кандратаў