Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Званок здалёку

Званок здалёку.
Голас, мне здаецца,
Прытомлены адлегласцю,
Прарастае радасцю,
Як пры сустрэчы са знаёмым,
І кволы, наструнены
Лісточак надзеі
Чакае праз тысячы кіламетраў
Жывой вады –
Твайго голасу.

Не забывай
Паліваць
Кветкі.
Званок здалёку.

Верш Званок здалёку - Мікола Аляхновіч