Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Занесены снегам сцежкі

Занесены снегам сцежкі.
Схаваўся ў сумётах сум.
А я прастую няспешна
і вам сваю песню нясу.
Яна не набрала сілы:
да часу трымае голас
ды хутка раскіне крылы
і жаўруком – над долам,
над рунню вясновай нівы
ўзнімецца небывала
і загучыць шчымліва
вечнаю мовай Купалы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Занесены снегам сцежкі - Мікола Аляхновіч