Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вёска родная, чым страчаеш

Вёска родная, чым страчаеш
ты свайго жыхара маладога?
Лісця золатам высцілаеш –
бачу – ты для яго дарогу.

Шчырасць сонечнага ўзыходу,
жураўлёў калодзежных перабранку,
дорыш свежасць мне і прахалоду
вераснёвага ранку.

Мой далёкі вясковы ранак…
Сонца жмурыцца зухавата…
Зараз выйдзе матуля на ганак
і ласкава запросіць у хату.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вёска родная, чым страчаеш - Мікола Аляхновіч