Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Стомлены і целам, і душою

Стомлены і целам, і душою
ў гэтай мітусні людской і тлуме
прагну я хоць крышачку спакою
для маіх незразумелых думак.

Мы заблыталіся ў нудных спрэчках,
у размовах, у даведках, дагаворах…
Сэрца сціхне…
толькі крыкам нейчым
будзем спынены і мы, як прыгаворам.

Верш Стомлены і целам, і душою - Мікола Аляхновіч