Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люляла ружа кропельку расы

Люляла ружа кропельку расы,
пялёсткамі пяшчотна затуляла,
ды сонца ціха іх пацалавала,
і знікла ўраз іскрыначка красы.

Тваю далонь мая рука люляла,
свавольнік-вецер блытаў валасы,
гучалі згодна сэрцаў галасы,
а ружа палымнела і маўчала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Люляла ружа кропельку расы - Мікола Аляхновіч