Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Чаромхавай парою па вясне

Чаромхавай парою па вясне
у сны прыводжу восень я самую,
а сон-трава прыгадваецца мне,
калі дажджы асеннія сумуюць.

Зімою вабяць росныя лугі
і васількі, і жаўранкі над жытам,
а летам сняцца сінія снягі,
халодны лёд, святлом начным заліты.

Ды ўсякі раз, калі жыцця вясло
выкідвае мой човен на каменні,
глыбінным абуджаюся цяплом,
што родная зямля мая праменіць.

Верш Чаромхавай парою па вясне - Мікола Аляхновіч