Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы шукалі свабоды слова



Мы шукалі свабоды слова,
Мы метафарай білі лёд
Старых ісцін і ісцін новых,
Адпраўлялі сябе ў палёт.
Ну а зараз чамусь прыціхлі
Нашы крокі ў агні мяжы,
Да якой падвялі нас ціха
Не-звычайныя міражы.

На сваіх і чужых дзялілі
Нас зямля, неба і вада,
Геніямі сябе лічылі —
І бядой не была бяда.
Ну а зараз маўчым, як рыбы,
Ідэалы топім ў віне,
Мы — маральныя інваліды —
Думаем, што нас — абміне.

Нам здавалася — мы асілкі,
Мы адужаем, мы праб’ём.
Мы — асілкі, але насілкі
Ўваходзілі ў кожны дом.
Зараз позна махаць рукамі
І нагамі пінаць адчай.
Некалі мы аднойчы з вамі
Проста селі не ў той трамвай.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы шукалі свабоды слова - Мікола Адам