Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пусты парк ды начны хваляў плёс



Пусты парк ды начны хваляў плёс
Ты зьнікаеш у цемры на крок.
Не спаткалі тут мы свой лёс
І падманвае ўжо мяне зрок.

Пусты бераг, халодны брыз,
Ды цяпло тваіх крохкіх рук,
Невядома, што за капрыз,
Гэта сэрца адчайны стук.

Поўны месяц у безданьні мора,
Адліваецца ўсё ярчэй,
І я памятаю, як учора
Мы спаткацца хацелі хутчэй.

Пацалункаў ды целаў цяпло,
Усё зьнікае бы прывідны баль,
Гэта з намі колісь было
У прадоньні жнівеньскіх хваль..



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пусты парк ды начны хваляў плёс - Мікіта Прыходзька