Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не ляці, пачакай, прыпыніся

Не ляці, пачакай, прыпыніся,
На хьвіліну заплюшчы вочы,
І да мары сваёй дакраніся,
Сярод цемры бясконцай ночы

Зьберажы ўсе пачуцьці сьвятыя,
Пад час новай крывавай завеі,
Вер у лепшае, покуль жывыя,
Нашай мроі з табой надзеі.

Гэты сьвет, на касьцях, на галовах,
Праглынае ўсё хутчэй,
І адказы шукаю ў словах,
Што гучаць і гучаць званчэй.

Не ляці, пачакай, на імгненьне,
Пачуй голас уласнага сэрца,
І жыві, калі ласка, сумленна,
Увесь час пакуль яно б’ецца..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не ляці, пачакай, прыпыніся - Мікіта Прыходзька