Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маіх словаў нячутна болей

Маіх словаў нячутна болей,
Не шукайце ўночы сьвятла,
Разьвітаўся, напэўна, я з мрояй,
Ля мяне, ты, колісь была.

Тваіх словаў нячутна болей,
Зруйнаваны даўно масты,
І наш домік пад зорнаю стольлю,
Усё часьцей і часьцей пусты.

Нашых словаў нячутна болей,
І згубіліся дзьве душы,
Пасьля вогнішча будзе поле,
Попел змыюць ушчэнт дажджы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маіх словаў нячутна болей - Мікіта Прыходзька