Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бязглузьдзіца

Губляем штосьці,
Няма кагосьці.
Жыцьцё тут побач,
А лёс – напоўнач.

Мінуюць тыдні,
Зьнікнуць твары.
І паміраюць нашы мары.

Рэфрэн
Шукай – прамень сьвятла.
Гукай – яе няма.
Блукай – па цёмным лесе.
Сьпявай – уначы свае песьні.

Вось новы дзень,
Агню прамень.
Надзею дасьць,
Глыток жыцьця.

Пачатак ёсьць,
Але я – госьць.
і спробаў ужо,
Ў мяне няма..

Рэфрэн
Шукай – прамень сьвятла.
Гукай – яе няма.
Блукай – па цёмным лесе.
Сьпявай – уначы свае песьні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бязглузьдзіца - Мікіта Прыходзька