Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мікалай Чэпік

Жыццё –
У дваццаць вёснаў, дваццаць зім,
He зжухла пожняй.
Крыло бяды ударыла па ім
Зімой апошняй.
Хлапчук, падлётак пушчы векавой,
Зямлі руіннай,
Пачула Мужнасць выклік смелы твой
У веі міннай.
Душы тваёй юначай зрок.
Урок.
Тут ад калысак
У вочы б’е, але не засціць зрок
Хатыні прысак.
Тут ходзіць блізка помная вайна.
У кветках Блужа.
Вышэй бяссмерцем сынавым яна
Гор Гіндукуша.
Ды ўсё ж вышэй за пікі з ледзяша
У простай хаце
Ўзышлі сягоння
Матчына Душа
I Сэрца маці.
У сполаху скрыпіць зямная вось.
Ля дамавіны
Прасек душу збалелую
Наскрозь
Асколак міны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мікалай Чэпік - Мікалай Мятліцкі