Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш У сэрцы веска невялічка

“У сэрцы веска невялічка “
Дарог у нас было нямала
Жыцце насіла і матала
Былі чужыя гарады
Ляцелі хуценька гады
І хоць далека ад радзімы
Дамоў вярталі успаміны
Пах яблык, скошанай травы
Вяселы гоман дзетвары
У сэрцы веска невялічка
Журчыць у алешніку крынічка
Сярод палеў гуляе рэчка
Пад дахам ластаўкі гняздзечка
Няспешна конік цягне плуг
Заве, галекае пастух
Паціху гоніць гурт на луг
Буслы клякочуць у гняздзе
Вярба глядзіцца у вадзе
Туман малочны па-над ей
Сваей нябачнаю рукой
Падхопіць вецер пакрысе
У бездань неба панясе
Каб зноў праліцца над зямлей
Нябеснай летняю вадой
Імглою легчы не палеткі
Абмыць расою травы, кветкі
Узлятаюць думкі да нябес
Ляцяць да тых мясцін дзе рос
І гоніць ветрам успаміны
У родны кут сваей радзімы.

Верш У сэрцы веска невялічка