Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Спрэчнік

“Спрэчнік”
Стаў чырвоны, ціск падняўся
І даказвае свае
Хто такі? Адкуль узяўся
Толькі праўда ў яго!
Распаліўся, няма спасу
І крычыць ен час ад часу
Рве кашулю на грудзях
Толькі гузікі ляцяць
Ен і доктар медыцыны
Кандыдат усіх навук
Не хапае ў роце сліны
Мо абыдзецца бяз рук?
Перакруціць, не дакажаш
І праблем сабе дабавіш
Так бывае іншы раз
Толькі марна траціш час
Ен і токар, ен і пекар
Па балячкам розным лекар
Летаў у космас, у шахце быў
На падводнай лодцы плыў
Як пачне, не пераслухаць
Нашатыр патрэбна нюхаць!
“Варыць кашу” у галаве
Я згадзіўся-праўды дзьве!
Хопіць мне тут з ім спрачацца
І даказваць многа раз
Лепш да хаты мо падацца
Бо стаміў сябе і вас…

Верш Спрэчнік - Мікалай Кот