Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прыйду



Калі б я на бел свет нарадзіўся
Ўсяго шчэ адзін толькі раз,
Я бы зноукі ўсё там жа з’явіўся,
Дзе радзімы агеньчык не згас.

Я прыйшоў бы ў Літву, каб убачыць
Каля хаты старой жасьмін-цьвет,
I сьвітанак усё той жа палашчыць,
На Барках свой пакінуўшы след.

Я прыйду не бурыць, я нічога няйначу,
Ціха ў хату сваю да бацькоў зазірну,
Там я прадзедаў, дзедаў нарэшце ўбачу
Потым моўчкі бязслёзна заплачу,
Я ў цемру нырну векавую…
Каб вярнуцца са срэбным чароўным ключом,
Перадам яго ўнуку, а зязюля маё накукуе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я прыйду - Мікалай Карташэвіч