Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Распяты Хрыстос

Трывогай адазвалася сягоння:
як можа чалавек вякамі
глядзець на распасцёртыя далоні,
прабітыя наскрозь цвікамі?

Праходзіць міма з лёгкім сэрцам?
А Ён, як быццам нейкі Найміт,
распяты на крыжы, праз цэлыя сталецці
усё крывавіцца прад намі.

Зірнеце толькі на пакуты
і на цярпенні ў твары Божым:
цвікамі да крыжа прыкуты,
ні рук, ні ног Ён вызваліць не можа.

Як самы вінаваты з вінаватых,
пакут не можа збыцца Ён нязмерных,
Ён, што лячыў сляпых і беснаватых,
Ён, што ускрос із мёртвых.

…Прыйшоў я да Цябе сягоння
не дакранацца ран Тваіх рукамі,
а ціха цалаваць Твае далоні,
прабітыя наскрозь цвікамі.

Верш Распяты Хрыстос