Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Натхняй!

Натхняй мяне кожны дзень, калі ласка
І раніцай соннай, і позна ў начы.
Будзь сонцам і сагравай сваёй ласкай,
А я буду гэта цяпло сцерагчы.
Натхняй мяне так, быццам заўтра не будзе
Натхняй, бо без гэтага жыць не змагу.
Зусім усе роўна, што думаюць людзі,
Галоўна – адчуць мне пяшчотнасць тваю.
Усе маі страхі, пакуты і страты
Застануцца там, дзе мінулага крок
Амаль што і знік, але хто з нас так варты?
Забыць разам ўcё ў ясны дзень або ў змрок…
Натхняй мяне, будзь маім светам і сэнсам,
Пакуль я блукаю па гэтым жыцці.
Натхняй, бо кахаць цябе ўсім сваім сэрцам
Я буду заўсёды, што мне не кажы.

Верш Натхняй! - Марыя Хаценчык