Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці ж знаеш ты, як спеліцца радок

Ці ж знаеш ты, як спеліцца радок,
Без воч-вушэй, істота, ці ж ты знаеш?
…Шляхі-дарогі збіліся ў клубок…
Ды што табе?
Ці ж ты на іх зважаеш?!

Ці ж знаеш ты, як спеліцца радок?
Жывы, гарачы, з прысмакам палыну.
Ці ж ты прачуеш горычы клубок?
Ці ж ты прачуеш,
не каўтнуўшы сліну.

Ці ж знаеш ты, як дыхаецца ў смог?
Сівы і густы, едкі і абрыдлы.
Дзе ты была, істота,
калі я знямог?!
Маўчы!
Я знаю!
Струшчвала мне крылы!

Ці ж знаеш ты, дзе будзе мой грудок?
Зямлі-мяне,
травы-мяне,
вадзіцы.
Тады, калі даспее мой радок,
Ці ж зможа ім хто колісь спаталіцца?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ці ж знаеш ты, як спеліцца радок - Марыя Кобец