Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чакай

Чакай цягнік, чакай, чакай, чакай
Ніколі ён не прыйдзе ў гэты край.
Бо ў краі ані рэек, ані шпал.
Чыгунку знеслі ўшчэнт, пакуль ты спаў.
Шукай сабе прытулку, уцякай
Наперадзе – размыты небакрай.
Вакол усюды змрочны лес і лёс
цягаецца хвастом, як брудны пёс.
Ратунак недзе блізка, толькі дзе?
А смерць тым часам да цябе ідзе.
Руку тваю, гарачую, бы прас,
схапіўшы, кажа: ” Го ў мой палац”
Пакрочыш паслухмяна, як цяля,
туды, дзе толькі чорная зямля.
Туды, дзе каля рэчак без вады
нясуць крыжы гранітныя сады.
І знікнеш ты – на лёс не наракай.
Чакай цягнік, чакай, чакай, чакай…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чакай - Марына Яўсеенка