Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Калі ёсць права гаварыць

А словы я знайду яшчэ.
Ды я ўвесь свет пераіначу!
Я над радком смяюся, плачу
І ноч мая бяз сна цячэ…

А раніца прыйдзе ўсё роўна
І ўсміхнецца мне ў вочы:
“Свет без цябе жыве шыкоўна,
Выдатна, мудра, памяркоўна
І цэласна. Чаго ты хочаш?”

І зразумеўшы недарэчнасць
Сваіх пакут, сваіх ахвяр,
Пяшчоту, боль і супярэчнасць
Схаваю ў сэрцы. Як фуляр*
Бяспечнасць на сябе накіну,
Пайду паспешліва ў свет
Туды, дзе адшукаю гліну,
Дзе лёс трымае свой сакрэт,
Дзе сонца, дзе край неба сіні,
Дзе смех – узлёт,
А спрэчка – бой.
Свая, я стану ў рад з усімі
І ўрэшце рэшт сама сабой.

Свет без мяне ня можа быць
Выдатным, мудрым, цалкам поўным.
А словы ўсе маюць каштоўнасць,
Калі ёсць права гаварыць.

К. Холодова
Пераклад на родную мову зроблены 13-15.11.2012

*Фуляр (Франц. ад fouler – валяць) – лёгкая шаўковая тканіна.

Верш Калі ёсць права гаварыць - Марына Влада-Верасень