Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ззялі зоркі

Зоркі ў небе ярка ззялі,
Нібы кропкі-ліхтары,
Бегла ў рэчаньцы спрадвечнай
Вада ціха, як у руччы,
Мы зачараваныя глядзелі,
Як хістаецца адбітак месяца ўначы.
Ліўся срэбны свет на твары,
Думкі нашыя прагнаўшы ад зямлі…
Ціха, моўчкі назіралі…
Нам размовы лішнімі былі,
Бо спявалі пра каханне сэрцы нашы,
струнамі кіруючы душы…
Ціха, моўчкі назіралі…
Грала музыка ў душы,
Мы з табой тады яшчэ не зналі –
Мала засталося да зары…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ззялі зоркі - Марына Ількевіч