Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Лятае вольна павуцінка

Лятае вольна павуцінка,
Блукае ў сумным лесе муравей,
Прыйшла ужо восені часінка
І адляцеў у выйрай першы журавель…

Пафарбавала восень лес у чырвань,
З усіх палеткаў накрыўку зняла,
І у валасы свае апошніх кветак
Шматкаляровых жменьку увіла…

Лятае вольна павуцінка,
Больш не спявае песні салавей,
Вада у рацэ цячэць не так журліва,
І гук дажджоў бясконцых чуецца часцей…

Дрыжаць у садах лісточкі трапятліва,
Рабін у пацерках гарыць пажар,
І кожны дзень зямлю цалуе шчыра
густых туманаў подых-пар..

23.01.2017

Верш Лятае вольна павуцінка