Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна ідзе

Вясна ідзе
Адтаў каля дарогі снег,
Вясна зрабіла крокі,
І першы ручаек пабег,
Як першыя ўрокі.
Бяжыць вяселы ручаек,
Ен снег хапае шэры,
Мігае светафор:- Браток,
Дакумент дай праверу.
А ручаек, нібы бандыт,
Бяжыць і не зважае,
У сонца ен цяпла ў крыдыт
Напэўна атрымае.
Яму шчабеча верабей,
І галубкі варкуюцца,
А вецер крыкнуў:- Э-гэ-гэй!!!
Вясна ідзе па вуліцы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясна ідзе - Марына Бука