Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За пяці хвілін

Пакуль трымаўся незалежна ў часе
і часу новы не прабіў адлік,
пакуль з табой сустрэча не збылася,
я мог спакойна сесці на цягнік.

Памчаць, паехаць – клікала дарога.
Наведаць сябра, што мяне любіў,
Пайсці дамоў… Hi гэтага, ні тога
у момант той чамусьці не зрабіў.

Я мог у рай ці ў пекла акунуцца,
але сысці адсюль за тры вярсты…
Ну што мяне прымусіла вярнуцца
на тое месца, дзе стаяла ты?

Я да цябе зрабіў мо дзесяць крокаў.
I ў той жа міг з грудзей пачуўся стук,
што азначала: шчасце недалёка –
пара ўтрапення і пачатак мук.

Як адчыняе ўсе дарогі насцеж,
як весела са мной гуляе лёс,
нібы тыран – за пяць хвілін да шчасця,
як добры маг – за пяць хвілін да слёз…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш За пяці хвілін - Мар'ян Дукса