Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Канцы з канцамі ледзьве зводзіць лета

Канцы з канцамі ледзьве зводзіць лета –
няўжо прырода гэткая скупая?
To луг травою буйнай не адзеты,
то пчолам мёду ў кветках не хапае.

Выходзіць, зноў яна не дадала
заранак, палахлівых і ружовых,
такога запаветнага цяпла,
грымотаў і дажджоў своечасовых.

У поўнай меры ягад і грыбоў,
здаецца, зноў яна не адпусціла, –
у нашую не верачы любоў,
свае ліміты рэзка скараціла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Канцы з канцамі ледзьве зводзіць лета - Мар'ян Дукса
«