Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Чарноцце

З сэрца майго вылазіць чарноцце,
Запалняючы душу маю.
У думках пануе брыдоцце,
Я быццам ў балоце стаю.

Надломлена нешта ўнутры.
Перакошаны твар мой.
Думкі ўсе ўверх, да гары.
Крычыць нешта: стой!

Нешта павінна адбыцца.
Пульсуе цела усё.
Штосьці там капашыцца.
Узарвецца эга маё.

Злосць, нянавісць, пагарда
Да света цэлага і да сябе.
Знішчыць усё, толькі і варта.
Раз’юшаны цмок ува мне.

Энэргія зла, незадавальнення.
Знішчэння энэргія тут.
З зямлі прагну гэтай знікнення
У свет, дзе для мяне будзе кут.

Верш Чарноцце - Максім Вандроўнік