Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна-красна на ўвесь свет



Мінулі завеі, панурыя дні;
Гараць на усходзе зарніцаў агні.
Вясна-красна на ўвесь свет!

Іду валачобнікам я па зямлі,
Вітаю вясну, што прыйшла на палі.
Вясна-красна на ўвесь свет!

Спяшайся, вясна, і маўчанне зімы
Вятрамі, дажджамі грымучымі змый.
Вясна-красна на ўвесь свет!

Будзі жаўрукамі жытнёвую рунь,
Палі незгасальную ў небе зару.
Вясна-красна на ўвесь свет!

Дай буйную завязь цяністым садам,
Спакойныя хвалі купальскім вянкам.
Вясна-красна на ўвесь свет!

А мне памажы скласці гэткі напеў,
Каб век ён у сэрцы народа звінеў.
Вясна-красна на ўвесь свет!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясна-красна на ўвесь свет - Максiм Танк