Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Плакучая вярба

Загінуў недзе ў вайну сыночак.
Бядуе маці: – Нашто мне вочы,
Каб толькі плакаць век нешчаслівай!

Нашто мне рукі, калі не стала
Таго, каго яны калыхалі,
Каго вадзілі па гэтых нівах!

Нашто мне сэрца! Лепш дрэвам стану,
Мо сваё гора чуць перастану…
І адбылося такое дзіва:

Стаіць яна вось і зелянее
У чыстым полі, дзе даль сінее,
Вярбой плакучаю над абрывам.

Але ўсё роўна сум не пакінуў.
Шумяць і плачуць вярбы галіны
Парой асенняй, парой даждлівай.

Верш Плакучая вярба