Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пошук прыгажуні для майго сэрца

Паўсталі пытанні: Як нам адшукацца?
Ды што мне рабіць, каб усё адбылося?
Ці мне варушыцца, блукаць ды спаткацца…
Малюю раптоўна я план, каб усё пачалося.

Пошук прыгажуні для майго сэрца:
Чароўнай Дзяўчынкі-Пацешкі.
Спачатку шукаем спаткання месца,
Абдумваем словы, кідаем усмешкі.

А потым трапляем у душы таямніцы,
Шукаем свае эталоны, ды простыя звычкі.
Калі пачнуць цеплынёю мяняцца два сэрцы:
Пакрочым абодва да нашай жыццёвай рэчкі.

1:06 31.08.2013
Мукавозчык М. П.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пошук прыгажуні для майго сэрца - Максім Мукавозчык